Нашы выхаванцы наведалі музей "Вечнае – поглядам і душой" дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска” – гэта культурная і адукацыйная прастора, створаная для захавання і вывучэння матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. Музейны фонд уключае ў сябе прадметы, якія прадстаўляюць гаспадарчую дзейнасць, побыт і звычаі беларускага народа. Кожны прадмет, экспанат, перададзены ў дар музею жыхарамі вёсак і гарадоў Беларусі, мае сваю ўнікальную гісторыю, расказаную самімі яго ўладальнікамі ці спадкаемцамі гаспадароў гэтых рэчаў. Музей з'яўляецца цэнтрам культурна-адукацыйнай, навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў. Гэта месца, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй і культурай сваёй краіны, але і актыўна ўдзельнічаць у даследаванні і захаванні беларускіх традыцый.



